Аб’ядноўвае “Аднавясковец”

Культура

Ужо не першы год у вёсцы Бучаціна пад кіраўніцтвам бібліятэкара сельскай бібліятэкі Валянціны Драбені  працуе клуб “Аднавясковец”. Ён аб’ядноўвае людзей сталага ўзросту, але маладых душою.

Пенсіянеры, адзінокія, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – усе гэтыя людзі збіраюцца разам, каб успомніць маладыя гады (хаця яны былі нялёгкімі), паспяваць, патанцаваць і проста  пагутарыць, адпачыць душой. Члены клуба збіраюцца кожны месяц, прысвячаючы сваё пасяджэнне пэўнай падзеі: “Калядная вечарына”, святкаванне Дня Перамогі, Дня пажылых людзей, сустрэча з народнымі ўмельцамі і іншыя святы.

Частымі ўдзельнікамі сустрэч з’яўляюцца вучні  Бучацінскай сярэдняй школы. Вось і 1 кастрычніка  кветкі, падарункі,  найлепшыя  пажаданні  моцнага  здароўя і дабрабыту аднавяскоўцам дасылалі  вучні разам з педагогам-арганізатарам і бібліятэкарам сельскай бібліятэкі.

14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаўся  Дзень  маці, і аднавяскоўцы  сабраліся  разам,  каб  адсвяткаваць  гэту дату.

Валянціна БАНЬ,

педагог-арганізатар  Бучацінскай  сярэдняй  школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *