Пожилых людей чествовали в Тимковичском сельсовете

Общество

Аб павазе да ўсіх сталых членаў грамадства, прызнанні іх заслуг і значнасці іх працы гаворыць той факт, што ў нашай краіне побач з іншымі святамі абазначана безумоўна хвалюючае і памятнае для ўсіх — Дзень пажылых людзей, якое адзначаецца ў першы дзень кастрычніка. Можа таму і святкуецца яно ў гэтую сталую восеньскую пару, што ўзрост людзей таксама ўжо сталы.

Гэтыя людзі ўсё сваё жыццё аддалі працы, выхаванню дзяцей, якія, пераняўшы  эстафету, працягваюць пачатае імі. На тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета стала ўжо добрай традыцыяй на працягу апошніх пяці гадоў віншаваць людзей сталага ўзросту.

На пасяджэнні сельвыканкама ў верасні былі распрацаваны мерапрыемствы па святкаванні Дня пажылых людзей з удзелам усіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета. У рамках гэтых мерапрыемстваў было запланавана ўшанаванне людзей, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, а такіх у нас пражывае 85 чалавек. У гэты дзень пажылыя людзі атрымалі прадуктовыя пасылкі, якія закупіла ААТ «Капыльскае», а ААТ «Аўтамабільны парк №21» прадаставіла транспарт для аб’езду населеных пунктаў сельсавета і дастаўкі гэтых пасылак. Незабыўныя хвіліны радасці і хвалявання адчулі мы ад сустрэчы з гэтымі мудрымі і вопытнымі людзьмі, якія чакалі не столькі падарункаў, колькі жывой павагі і пашаны іх ужо далёка не маладому ўзросту.

У гэты час у сельскім Доме культуры праходзіў святочны агеньчык удзельнікаў клуба «Мудрасць» пад дэвізам «Рэцэпт маладосці». Ва ўтульнай невялічкай зале адчувалася атмасфера цеплыні і сардэчнасці. А хвіліны радасці людзям пажылога ўзросту дарылі самадзейныя артысты. Ва ўстанове адукацыі «Цімкавіцкая сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага» таксама адбыўся святочны агеньчык, на якім прысутнічалі ветэраны педагагічнай працы. Усе яны былі ў цэнтры ўвагі сваіх маладых калег і вучняў школы.

Заключным акордам святкавання Дня пажылых людзей было правядзенне сходаў грамадзян у пяці аддаленых вёсках сельсавета. I на гэты раз па добрай традыцыі гасцямі былі работнікі сельвыканкама, ААТ «Капыльскае», ПАВЧ №2 аг. Цімкавічы і самадзейныя артысты Цімкавіцкага сельскага Дома культуры. На працягу больш як сарака хвілін артысты радавалі прысутных пажылых лю-дзей сваімі спевамі. А ў вёсцы Варонаўшчына канцэртная праграма ператварылася ў дыскатэку, на якой танцавалі ўсе.

Ад такой цёплай сустрэчы памаладзелі сэрцы вяскоўцаў, а ў вачах загарэўся агеньчык упэўненасці, што пра іх не забываюць. I не важна, што твары пакрываюць маршчынкі, а спрацаваныя рукі ў мазалях. Галоўнае, каб душа заставалася заўсёды маладою, а лёс дарыў яшчэ многа светлых дзён жыцця.

Алена ОСТРЫКАВА,

старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *