В Копыле прием граждан провела депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анна Лаврукевич

Зваротная сувязь

10 кастрычніка ў Капыльскім райвыканкаме правяла прыём грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганна Лаўрукевіч. Пасля прыёму Ганна Мікалаеўна падвяла яго вынікі:

— Да мяне звярнуліся пяць жыхароў Капыльшчыны. Адразу напрошваецца сур’ёзны вывад, што сваёй працай неабходна даражыць. У сённяшні нялёгкі перыяд яна становіцца адным з самых галоўных набыткаў чалавека. Калі кагосьці не задавальняе заработная плата, бо і жыццё наша стала даражэйшым, вялікая просьба — не адмаўляйцеся ад сваёй працы, спачатку знай-дзіце лепшую, а толькі потым рызыкуйце. Без працы жыць нельга, калі жыць прыстойна і сумленна. Гэта ўсё я адзначаю таму, што былі звароты наконт працаўладкавання.

Хацелася б падкрэсліць, каб некаторыя людзі не баяліся органаў улады і часцей звярталіся са сваімі праблемамі. Я не згодна з тымі, хто гаворыць, што ўлада нічым не можа дапамагчы. Яна можа многае, і не заўсёды дзеля гэтага патрэбны грошы.

Наконт дарог у Капылі не першы раз узнікаюць пытанні. Безумоўна, будуюцца новыя мікрараёны, а на ўвод інфраструктуры дзяржаве неабходны немалыя грошы, таму не заўсёды ўсё робіцца так хутка. Але трэба быць упэўненым у тым, што паступова па кожнай вуліцы будзе сучасны, якасны праезд.

Па кожным звароце зроблены даручэнні. Хачу адзначыць, што ў мяне нейкіх нараканняў у бок кіраўніцтва Капыльскага раёна няма. Я ўдзячна за выкананне ранейшых даручэнняў. Працуецца  камфортна, калі просьбы дэпутата парламента — прадстаўніка народа —выконваюцца. Хачу пажадаць кіраўніцтву раёна поспехаў, не забывацца на праблемы насельніцтва, дапамагаць яму ў складаных сітуацыях, г. зн. за кожным зваротам бачыць чалавека.

Запісаў Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *