“У пошуках сапраўднага гаспадара”

Зваротная сувязь

Такую назву насіў рэйд, арганізаваны рэдакцыяй сумесна з начальнікам раённай землеўпарадкавальнай службы і галоўным заатэхнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, падчас якога былі наведаны жывёлагадоўчыя аб’екты РСУП “Бабоўня” і ААТ “Душава”. Крытычныя заўвагі выказваліся ў адрас абодвух сельгаспрадпрыемстваў. У адказ на крытыку рэдакцыя атрымала лісты за подпісамі кіраўнікоў названых гаспадарак. У іх гаворыцца наступнае:

“Ферма “Лотвіны” (РСУП “Бабоўня”) размешчана на нізкім участку, з-за чаго адбываецца падтопліванне, што ўскладняе заворванне тэрыторый, якія прылягаюць да фермы.

У перыяд веснавой пасяўной вывезена 7 тысяч тон арганічных угнаенняў, заараны і акультураны плошчы ў памеры 20 га на прылягаючай тэрыторыі. Плануецца вывазка арганічных угнаенняў у кастрычніку ў колькасці 5 тысяч тон і далейшае акультурванне тэрыторыі фермы.

Тэрыторыя прадарожных палос цалкам абкошана.

Дырэктар РСУП “Бабоўня” М. В. Крукоўскі”.

“Дырэкцыя ААТ “Душава” інфармуе, што заўвагі, выказаныя ў рэйдавым матэрыяле “У пошуках сапраўднага гаспадара”, ліквідаваны.

Дырэктар ААТ “Душава” М. М. Байраш”.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *