Уборка бульбы…

Экономика

У раёне заканчваецца ўборка бульбы. На 11 кастрычніка ўжо накапана 30 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 282 ц/га (летась гэтыя паказчыкі былі, адпаведна, 19 728 тон і 253 ц/га). найлепш урадзіла гэта культура ў ААТ “Старыца-Агра” — 391 ц/га. 13 072 тоны бульбы рэалізавана, у тым ліку 2220 тон гораду Мінску. Засыпана ў сховішчы 7044 тоны, з іх на насенне — 4519 тон.

… і караняплодаў

На 55 % выканана планавае заданне па ўборцы цукровых буракоў. Накапана 124 993 тоны салодкіх караняплодаў пры ўраджайнасці 400 ц/га. Перавысілі сярэднераённы паказчык шэсць сельгаспрадпрыемстваў раёна з 15, якія займаюцца вырошчваннем гэтай культуры. Распачалася і ўборка кармавых караняплодаў, тут пакуль лідзіруе ААТ “Прагрэс-2010” з рэзультатам 604 ц/га.

Кукурузнае зерне

Кукуруза на зерне ўбрана на 1860 га з 3435 запланаваных, намалочана 16 019 тон пры сярэдняй ураджайнасці 86 ц/га. Лепшы рэзультат паказваюць земляробы ААТ “Прагрэс-2010” — 131 ц/га, ф-ла “Лакнея” — 127 ц/га.

Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *