Высокая ўзнагарода

Афіцыйна

На ўрачыстасці, прысвечанай Дню работнікаў культуры, якая адбылася 7 кастрычніка ў Доме кіно, была ўзнагароджана вялікая група прафесіяналаў сферы.

Сярод тых, хто атрымаў з рук міністра культуры Паўла Латушкі нагрудны знак Міністэрства культуры краіны “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, і дырэктар дзяржаўнай установы “Капыльскі раённы краязнаўчы музей” Валянціна Леанідаўна Шуракова. Гэтай узнагароды яна была ўдастоена за шматгадовую плённую працу і значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Беларусі.

Маргарыта САКОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *