Каб жыць у чысціні

Мясцовы час

У раёне працягваюцца работы па рэкультывацыі міні-палігонаў цвёрдых бытавых адходаў.

Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, на дадзеным этапе неабходна пераадолець адну складанасць – адмовіцца ад самавольнага вывазу смецця. Пакуль яшчэ не ўсе жыхары з разуменнем адносяцца да вырашэння гэтага пытання.

Усяго ў раёне 68 міні-палігонаў. Па плане на 2011 год неабходна рэкультываваць 63, вядзецца актыўная работа (ужо ліквідаваны 26 міні-палігонаў). Створана раённая ка- місія па перадачы вызваленых земляў сельгаспрадпрыемствам і лясгасу. На іх потым будуць весціся сельгасработы і высаджвацца лясы.

У многім станоўча вырашыць праблему дапамагае арганізаваны збор смецця службай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Насельніцтва дакладна ведае графік і тэрмін збору, таму на дадзены момант асаблівых праблем не ўзнікала.

— Хачу звярнуць увагу жыхароў Капыльшчыны, што і ў сельскіх населеных пунктах з’явіліся кантэйнеры для раздзельнага збору смецця, — адзначае Марыя Сандрозд. – Ужо абсталявана 35 такіх пляцовак, куды можна выкінуць пластык, паперу, шкло, тым самым вызваліўшы свае сядзі- бы ад хламу. Калі мы будзем выконваць усе неабходныя патрабаванні, то гэта дазволіць зрабіць нашы двары, вёскі яшчэ больш чыстымі і акуратнымі.

Дарэчы, на працягу кастрычніка на тэрыторыі Вялікараёўскага сельскага Савета пройдзе месячнік па навядзенні парадку. Будуць праведзены чатыры суботнікі, падчас якіх плануецца прыбраць старыя агароджы ў аддаленых вёсках, навесці парадак на месцах воінскіх пахаванняў і мемарыяльным комплексе, на грамадзянскіх могілках.

А ў аг. Пацейкі працягваюцца работы па будаўніцтве парку адпачынку. Ужо асвоена звыш 60 млн рублёў. Закуплены дзіцячыя пляцоўкі, у хуткім часе з’явяцца фантан і камерцыйны магазін.

Сяргей КОЗЕЛ

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *