Названы лепшыя домаўладанні

Мясцовы час

Правядзенне святаў вёсак на тэрыторыі Цімкавіцкага сельскага Савета ўжо даўно стала традыцыйным. На іх заўсёды падводзяцца вынікі па вызначэнні лепшай сядзібы, гаспадара, кветніка.

— Сёлета, — адзначае старшыня сельвыканкама Алена Острыкава, — мы пайшлі крыху па іншым шляху. Нам удалося падключыць усе арганізацыі і прадпрыемствы, размешчаныя на нашай тэрыторыі, каб прэміраваць і тым самым стымуляваць лепшых з лепшых. Адметнасцю гэтага года таксама з’яўляецца тое, што на лепшых сядзібах будуць устаноўлены спецыяльныя шыльды, якія пакажуць, да чаго трэба імкнуцца іншым гаспадарам.

Адразу трэба адзначыць, што ўсе сядзібы-намінанты вызначаюцца парадкам, прыгажосцю, мноствам кветак, шматлікімі дэкаратыўнымі ўпрыгажэннямі. Калі іх сёлета толькі сем, то на будучае мяркуецца значнае пашырэнне. Пераможцы былі названы ў трох узроставых групах. Безумоўна, большая іх колькасць у старэйшым звяне: па-першае, у людзей дастаткова часу для такога занятку, а па-другое, напэўна, іх стан душы патрабуе імкнення да прыгажосці. У іх ліку сядзібы Кацярыны Дзятловіч, Івана і Алены Дылеўскіх, Уладзіміра і Тамары Лявар, і Ганны Кунцэвіч. Сярод прадстаўнікоў сярэдняга звяна вызначылася сям’я Уладзіміра і Галіны Чупрыяноўскіх, а таксама Наталлі Жук. А вось сярод моладзі, на жаль, названа толькі адна сям’я – Віталя і Марыны Несцерукоў (дарэчы, сёлета яны ж прызнаны пераможцамі і ў раённым конкурсе).

Усе лепшыя домаўладальнікі атрымалі каштоўныя падарункі, а таксама для іх гучалі музычныя нумары ў выкананні мясцовых самадзейных артыстаў.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *