Калі ёсць хлеб — будзе і песня

Актуально Культура

Свой уклад у свята ўнеслі і прадстаўнікі Капыльшчыны. Яны актыўна працавалі на канцэртных пляцоўках, радавалі гасцей музыкай, цудоўнымі песнямі, жартамі, частавалі адмысловымі стравамі беларускай кухні, зачароўвалі ўзорамі тканых і вышываных вырабаў.

Як расказала начальнік аддзела культуры райвыканкама Наталля Царкова, з захапленнем удзельнікі свята наведвалі канцэртную пляцоўку “Бабуліны кросны — узор дзівосны”, дзе адбылася прэзентацыя раённага цэнтра ткацтва, а ткачыхі, народныя майстры Беларусі Валянціна Кіеня і Валянціна Гладкая далі майстар-клас. Даспадобы прыйшліся і работы іх юных выхаванак — удзельніц школы майстроў, што працуе пры РЦТ, а таксама вышыванкі Аліцыі Заворы і Любові Кандрацені — членаў народнага клуба майстроў “Скарбонка”. Тут жа можна было пакаштаваць смачныя стравы, прапанаваныя ўдзельнікамі клубнага аб’яднання “Лоцвінскія ўдалухі”, прыпраўленыя гумарам і дас- ціпнымі жартамі.

Вялікім поспехам карысталіся выступленні народных калектываў “Капыльскія пацехі”, “Спадчына”, “Замкавая гара”, прынялі ўдзел у святочным канцэрце “Песняй дакрануцца да жніва” і юныя спявачкі блізняшкі Кацярына і Лізавета Жук.

Была папулярнай на “Дажынках-2011” і прадукцыя ААТ “Капыльскі масласырзавод”. Паводле слоў спецыяліста па маркетынгу Марыны Луцэвіч, на продаж было прапанавана пяць гатункаў сыроў, масла смятанковае, ёгурты, малако, кефір, смятана і іншая прадукцыя, якую выпускае прадпрыемства. Прадалі практычна ўсё. З захапленнем наведвальнікі гандлёвай кропкі карысталіся магчымасцю зрабіць здымак на памяць у “кампаніі” з вясёлай каровай, альбо паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў.

Маргарыта САКОВІЧ

НА ЗДЫМКУ: прэзентацыя раённага цэнтра ткацтва

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *