Парадавалі юныя спартсмены

Спорт

На 24-м Нацыянальным фестывалі бегу “Языльская дзясятка”, які адбыўся ў мінулую суботу ў г. Старыя Дарогі, парадавалі сваім выступленнем юныя капыльскія спартсмены. Так, выхаванец трэцяга гарадскога дзіцячага сада Назар Квач стаў пераможцам спаборніцтва сярод 5-гадовых, Паліна Шакун з другой адзінаццацігодкі – сярод 8-гадовых удзельнікаў. Другое месца занялі вучаніца СШ №3 Настасся Квач (9 гадоў) і Святлана Пятрыка з СШ №2 (13 гадоў). Увогуле ў фестывалі ўдзельнічалі 15 нашых спартсменаў. Практычна ўсе яны трапілі ў першую дзясятку ў сваіх узроставых групах, што лічыцца дастойным вынікам.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *