Капыляне на «Дажынках-2011»

Праздник

Дэлегацыі Капыльшчыны, як і іншых раёнаў краіны, прымаюць гэтымі днямі ўдзел у рэспубліканскім свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”, што праходзіць у г. Маладзечна. Сярод тых, хто атрымаў узнагароду, — вадзіцель ААТ “Старыца-Агра” Сяргей Пратасевіч, які заняў 3-е месца ў спаборніцтве на перавозцы кармоў. У гэты ж дзень, 30 верасня, на свята была запрошана дэлегацыя на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Анатолем Жданенем, а таксама лідарамі жніва ў раёне – кіраўнікамі ААТ “Семежава” Іванам Лянько, “Піянер-Агра” – Аляксандрам Макарчуком, “Старыца-Агра” – Уладзімірам Рудакоўскім, “Капыльскае” – Анатолем Кіулам і дырэктарам ААТ “Капыльскі масласырзавод” – Іванам Горбачам (дарэчы, прадукцыя апошняга прадпрыемства была выстаўлена на святочных пляцоўках).

1 кастрычніка дэлегацыю Капыльшчыны ўзначаліла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк. У яе склад таксама ўвайшлі дырэктары ААТ “Скабін” – Віктар Станкевіч, “Ціміразеўскі” – Аляксандр Турбан, “Прагрэс-2010” – Валерый Тароцька і МАУП “Доктаравічы” – Уладзімір Дземянкоў.

Удзел у святочных мерапрыемствах таксама прымаюць работнікі культуры і самадзейныя артысты раёна.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *