Падаравалі добры настрой

Культура

Паважаная рэдакцыя!

Дазвольце нам, жыхарам в. Труханавічы, праз вашу газету выказаць шчырае дзякуй добрым людзям, якія з павагай аднесліся да нас, пажылых.

Дзяўчаты стрымалі сваё слова і завіталі да нас.

Марыя Станіславаўна Іодка, Жанна Мікалаеўна Верашчака, Галіна Адамаўна Амяльковіч, Тамара Аркадзьеўна Давідоўская, Дзмітрый Уладзіміравіч Кукушкін правялі сустрэчу з жыхарамі вёскі, вырашылі некаторыя набалелыя пытанні, а ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці правялі абрад “Багач”. Зрабілі выставу “Дары восені”, падрыхтавалі канцэрт.

Сваімі песнямі, жартамі, танцамі яны змаглі падарыць нам добры настрой. Больш чым на дзве гадзіны мы забылі пра свае хваробы і з задавальненнем слухалі песні ў выкананні Вольгі Рабко, Галіны Пыжык і Алы Астаповіч.

Але якое ж свята без каравая! Дзяўчаты частавалі ўсіх духмянай выпечкай, сырам.

Ад імя аднавяскоўцаў і ад сябе асабіста, хочацца сказаць шчырае дзякуй усім арганізатарам свята, пажадаць ім шчасця, здароўя, творчых поспехаў у працы і каб на іх вуснах ніколі не згасала  ўсмешка, якая прыносіць людзям толькі дабро.

З павагай – Марыя БЕРАСНЕВІЧ,

в.  Труханавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *