Анатоль Жданеня, старшыня Капыльскага райвыканкама: “Удалых стартаў!”

Актуально Праздник

У стартавым гарадку

Паважаныя ўдзельнікі спаборніцтваў,

госці нашага горада! Сардэчна вітаю  вас на  Нацыянальным фестывалі эстафетнага бегу «Капыльскія  пагоркі»!

Анатоль Жданеня

Традыцыйна ў верасні жыхары Капыля становяцца сведкамі і ўдзельнікамі яркага і займальнага спартыўнага свята лёгкаатлетычнага спорту, які сёння стартуе ў 14 раз. Мы па праве ганарымся тым, што з кожным годам нашы спаборніцтвы становяцца ўсё больш папулярнымі і масавымі. Пачыналіся яны з марафонскай эстафеты (экідэна), дзе спаборнічалі зборныя каманды абласцей. А цяпер на старт выходзяць каманды гарадоў, раёнаў, агульнаадукацыйных школ, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ з усіх рэгіёнаў рэспублікі. У розныя гады на трасе капыльскага экідэна гартавалі спартыўны характар лепшыя бегуны Беларусі. Для шматлікіх маладых спартсменаў капыльскія старты сталі першай прыступкай у вялікі спорт. У 2010 годзе нашы спаборніцтвы атрымалі статус Нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу.

Сёлета  фестываль атрымае сваё новае развіццё. Упершыню ўдзел у спаборніцтвах прымуць  спартсмены  з  блізкага   замежжа, а  таксама  каманды  працоўных  калектываў Капыльшчыны.

Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу «Капыльскія  пагоркі» — гэта  значная падзея ў спартыўным і культурным жыцці нашага раёна. Спартыўнае свята служыць добрым прыкладам і стымулам для развіцця фізічнай культуры, прыцягнення моладзі да здаровага ладу жыцця, заняткаў самым даступным відам спорту — бегам.

Упэўнены ў тым, што і цяперашнія старты стануць яркім і захапляльным святам маладосці, здароўя і спорту, адкрыюць імёны маладых, таленавітых лёгкаатлетаў, прыцягнуць новых прыхільнікаў.

Упартая барацьба на дыстанцыі

Жадаю ўсім удзельнікам фестывалю ўдалых стартаў і яркіх уражанняў. Няхай кожны з вас павязе з сабой ветлівасць і гасціннасць  капылян!

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *