Падтрымаць добры настрой

Культура

У святочнай праграме рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2011» прымуць удзел і прадстаўнікі Капыльшчыны.

Як паведамілі ў аддзеле культуры, добры настрой лепшым працаўнікам вёскі будуць ствараць народныя калектывы раённага Цэнтра культуры “Спадчына”, “Капыльскія пацехі”, парадуюць сваёй творчасцю майстры з клуба народнай творчасці “Скарбонка”, самыя лепшыя тканыя і вышываныя творы прапануе да ўвагі гасцей раённы цэнтр ткацтва ў экспазіцыі «Бабуліны кросны – узор дзівосны», па-знаёмяць са стравамі народнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі” і майстры гэтай справы з Песачанскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Маргарыта САКОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *