Абзац — навіны з жыцця раёна

Новости

  • БІБЛІЯТЭКА. Асноўная тэма, якая абмяркоўвалася на чарговым семінары бібліятэчных работнікаў у мінулы чацвер — пачатак новага навучальнага года. Бібліятэкары раёна заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні Свята першага званка, не застануцца яны ўбаку і сёлета. Работнікі дзіцячай раённай бібліятэкі прадэманстравалі сваім калегам адзін з варыянтаў тэматычнага ўрока — “Беларусь — твая Радзіма”.
  • НОВАЯ ЎСТАНОВА. Новая ўстанова адукацыі — сацыяльны педагагічны цэнтр — распачне сваю работу з 1 верасня бягучага года. Яна ўзнікла на базе Капыльскага сацыяльнага прытулку і будзе мець больш шырокія функцыі. Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, супрацоўнікі СПЦ будуць каардынаваць дзейнасць сацыяльных педагогаў і псіхолагаў усіх устаноў адукацыі.
  • ПРАЕКТ. Сям’я Алены і Руслана Лось з аграгарадка Пясочнае будзе адстойваць гонар Капыльшчыны на абласным этапе маладзёжнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар вёскі”, які пройдзе 9 верасня на плошчы Леніна г. Капыля.
  • ПАПАЎНЕННЕ. 19 маладых спецыялістаў — выпускнікоў ВНУ і сярэдніх-спецыяльных навучальных устаноў рэспублікі — папоўнілі сёлета адукацыйную сферу раёна. 1 верасня для многіх з іх таксама прагучыць першы званок, які адзнаменуе пачатак іх працоўнай біяграфіі.
  • МАЛАКО. За жнівень бягучага года (па стане на 26.08) у насельніцтва раёна закуплена 133 517 кг малака. Сярод лідэраў па арганізацыі закупу МАУП “Доктаравічы” (21 856 кг), РСУП “Бабоўня” (21 507 кг).
  • ДТЗ. З пачатку года на дарогах Капыльшчыны адбылося 10 ДТЗ, у якіх загінулі 2 чалавекі і 10 паранены. 5 ДТЗ здзейснілі п’яныя вадзіцелі. А ўсяго ў 2011 г. у нас затрымана 156 нецвярозых вадзіцеляў.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *