«Золата» і «серабро» абласнога першынства

Спорт

На першынство Мінскай вобласці па гандболе, якое праходзіла 29 – 30 мая ў г. Лагойску, зборныя капыльскіх хлопчыкаў і дзяўчынак 1999 – 2000 г. н. прыехалі з упэўненасцю ва ўласных сілах. Трэнеры Віталь Позняк, Уладзімір Хартановіч, Мікалай Марук і Рыгор Нікалаеня прыклалі максімум намаганняў, каб на турніры нашы землякі паказалі відовішчную і выніковую гульню.

На “выдатна” адстаяла гонар Капыльшчыны каманда хлопчыкаў, у склад якой увайшлі Аляксей Хартановіч, Уладзіслаў Мацюш, Андрэй Лабко, Вадзім Сліжэўскі, Аляксандр Татур, Дзмітрый Лазоўскі з гімназіі №1 г. Капыля, Вадзім Парэйка і Аляксей Цвірко з Цімкавіцкай СШ. У выніку яны сталі першымі,  апярэдзіўшы зборныя Слуцкага і Нясвіжскага раёнаў. Наперадзе ў юных капылян рэспубліканскія спаборніцтвы, якія пройдуць з 11 па 14 чэрвеня ў Мінску.

Крыху не хапіла ўпэўненасці камандзе дзяўчат, якія ў рашаючай гульні саступілі лідэрам — слуцкім гандбалісткам. Капылянкам дасталося “серабро”. Трэцяе месца – у нясвіжскіх спартсменаў. Дарэчы, гонар раёна адстойвалі Віка і Паліна Гарнастай,  Насця Якубовіч, Аня Сласціна, Ксенія Паўлюшчык, Таня Стульба з Лясноўскай і Марына Нікалаеня з Цімкавіцкай СШ.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

НА ЗДЫМКУ: каманда капыльскіх гандбалістаў з трэнерам Уладзімірам Хартановічам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *