Старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Святлана Астрэйка: «З любоўю да Радзімы»

Актуально Минская область Общество

Старшыню пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Старыца-Агра» добра ведаюць не толькі яе землякі, але і ў раёне. Яна ўмее працаваць з людзьмі з адкрытай душой і сэрцам, уважліва выслухаць, вырашыць іх праблемы.

Праца сакратаром сельвыканкама і партыйнай арганізацыі займала шмат часу, але Святлана Іванаўна паспявала ўсюды. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак з вялікай ахвотай прыняла прапанову ўзначаліць ветэранскую пярвічку ў роднай вёсцы.

Заўсёды актыўная, працавітая, жыццярадасная, яна і сёння ўносіць асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне насельніцтва і асабліва  – моладзі. Яна, дзіця Вялікай Айчыннай вайны, многае можа расказаць падрастаючаму пакаленню.

Не заўсёды ўдаецца застаць яе дома ў дні дзяржаўных свят і памятных дат. Уся ў клопатах і справах: трэба правесці ўрок мужнасці ў школе, выступіць на свяце першага званка ці на выпускным вечары, павіншаваць з Днём Перамогі дома ветэранаў вайны і пацярпелых ад фашызму, стаць удзельнікам аўтапрабегу і г.д.

Святлана Іванаўна заўсёды радуецца поспехам землякоў, якія сваёй працай услаўляюць малую радзіму. Размаўляючы з ёй, прыходзіш да разумення, што кожнае яе слова дыхае любоўю да роднай зямлі і да людзей. І гэта ёсць яе жыццёвыя арыенціры. У няпросты для Айчыны час дапамагае дарослым і маладым знайсці дарогу да дабра, справядлівасці, міласэрнасці, выхоўвае пачуццё гонару за наш край.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *