З любоўю да справы

Общество

Тамара Смоліч і Зоя Дварэцкая ўсё сваё жыццё прысвяцілі медыцыне. Працуюць жанчыны ў аддзяленні медыцынскай рэабілітацыі. Тамара Паўлаўна вось ужо як 43 гады – медыцынскай сястрой па фізіятэрапіі, а Зоя Васільеўна — 30 гадоў інструктарам ЛФК.

Яны, як маці, клапоцяцца пра дзетак, якіх лечаць: могуць расказаць казку, прыгалубіць, для кожнага з іх знахо-дзяць ласкавае слова. З удзячнасцю да іх адносяцца бацькі хворых хлопчыкаў і дзяўчынак.

Людзі ў белых халатах, чалавечныя, добрасумленныя, інтэлігентныя, якія днём і ноччу прыходзяць на дапамогу. Яны аддаюць сваю энергію, свой прафесіяналізм людзям, бяруцца за справу сур’ёзна, з ахвотай, адказнасцю, бо хочуць бачыць людзей здаровымі і шчаслівымі. Той, хто робіць дабро іншым, сам ад гэтага дабра адчувае асалоду. Я, як пацыентка, на працягу многіх гадоў ведаю гэтых цудоўных жанчын, якія заўсёды з цярплівасцю адносяцца да хворага. Вялікі дзякуй Вам, жанчыны ў белых халатах, за мяккасць і сумленне, за любоў да справы і ўменне ратаваць. Здароўя Вам, дабрабыту, любіце жыццё – яно цудоўнае, няхай праца складае ваша зямное шчасце і робіць вас шчаслівымі.

З павагай – Валянціна КІСЯЛЁВА,

пазаштатны карэспандэнт газеты “Слава працы”, г. Капыль



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *