«Белая Русь» – 15 карысных гадоў

Общество

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» 17 лістапада адсвяткавала значную дату – 15 гадоў з дня заснавання. За паўтара дзясятка гадоў яе актывісты сталі ініцыятарамі мноства важных грамадска-культурных і сацыяльных праектаў, актыўна ўдзельнічалі і працягваюць займаць лідзіруючыя пазіцыі ў палітычным жыцці краіны. Менавіта «Белая Русь» стала адным з надзейных мастоў паміж рознымі сацыяльнымі групамі.

Ірына Кісляк, якая ўзначальвае Капыльскую раённую арганізацыю, падкрэслівае, што найперш «Белая Русь» — гэта пляцоўка для разумнага дыялогу, эфектыўнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння, для рэалізацыі новых ідэй, інавацый і праектаў. У Беларусі сёння гэта адна з найбольш магутных грамадска-палітычных арганізацый з моцным патэнцыялам і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

— Што ўяўляе сабой арганізацыя сёння? — пытаемся ў Ірыны Кісляк.

— Сёння «Белая Русь» аб’ядноўвае больш за 200 тысяч чалавек. Кожны месяц у рады арганізацыі ўступае 2-2,5 тысячы чалавек. Капыльская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» аб’ядноўвае 49 пярвічак, 909 яе членаў — гэта сплаў маладосці і вопыту, тых, каго з поўнай упэўненасцю можна назваць годнымі прадстаўнікамі нашага грамадства. Апошні перыяд для арганізацыі быў дастаткова насычаным і змястоўным, ён вызначаў новыя напрамкі, формы і метады работы, абазначыў асноўныя арыенціры на будучыню. Наперадзе ў арганізацыі самыя няпростыя планы, якія яна будзе рэалізаваць дзякуючы заслужанаму аўтарытэту і даверу людзей.

— Якія пажаданні хацелася б адрасаваць усім, хто мае дачыненне да гэтай падзеі?

— Хачу пажадаць усім членам аб’яднання, партнёрам, з якімі мы цесна супрацоўнічаем, грамадзянам, якія вераць у нас і падтрымліваюць нашы праекты і ініцыятывы, узаемадзеяння і паступальнага развіцця, якія садзейнічаюць рэалізацыі патэнцыялу кожнага з нас на карысць нашай роднай Беларусі. У нашых сілах захаваць мір, дабрабыт, абараніць свой суверэнітэт і тую непаўторную матэрыяльную і духоўную спадчыну, якую нам перадало старэйшае пакаленне. Шчыра дзякую актыву раённай арганізацыі за сумесную працу і жадаю ўсім новых поспехаў у прафесійнай дзейнасці і на грамадскай ніве!

 

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *