Депутат Палаты представителей Людмила Нижевич провела очередной прием граждан в Копыльском райисполкоме

Актуально Общество

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч правяла чарговы прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме.

Разам з ёй выслухоўвалі пажаданні і праблемы тых, хто звярнуўся, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і першы сакратар райкама ГА «БРСМ», член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Настасся Збіруховіч, якая ўпершыню набывала вопыт правядзення такіх мерапрыемстваў з насельніцтвам.

Неабходна адзначыць, што прыём пачаўся з прыемнай ноткі: галоўны ўрач Быстрыцкай участковай бальніцы Наталля Шугалей падзякавала Людміле Іванаўне за дапамогу ў вырашэнні пытання з рамонтам іх установы аховы здароўя. А таксама звярнулася з асабістай просьбай: высокая вільготнасць і нізкая тэмпература ў доме, дзе яны пражываюць (вул. Лугавая, 11 у аг. Быстрыца). Як растлумачыў дырэктар Капыльскай ЖКГ Сяргей Абрамовіч, на наступны год запланаваны капітальны рамонт гэтага дома, а цяпер з выездам на месца будзе вывучана сітуацыя і зроблены крокі па ўхіленні праблемы.

Акрамя таго, Людміла Ніжэвіч разгледзела пытанні працаўладкавання і вулічнага асвятлення.

– Як да дэпутата парламента, да мяне звяртаюцца па самых розных кірунках, – падзялілася Людміла Іванаўна. – Часта гучыць жыллёва-камунальная тэматыка, узнімаюцца пытанні адукацыі і аховы здароўя, працаўладкавання, іншых сфер жыцця. Мы са сваімі памочнікамі прыцягваем для іх вырашэння розныя службы, і прыемна адзначаць, што такі фармат працы з выбаршчыкамі запатрабаваны.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *