В СШ № 3 г. Копыля состоялось первенство района по стрельбе

Важное Образование Общество

Першынство раёна па стральбе ў праграме круглагадовай спартакіяды прайшло ў ціры СШ №3 г. Капыля. Мерапрыемства праводзілася з мэтай прыцягнення насельніцтва да здаровага ладу жыцця, актывізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства.

На агнявы рубеж былі заяўлены 17 каманд — у асноўным прадстаўнікі школ, а таксама іншых арганізацый раёна. Стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі, адлегласць да мішэні 10 метраў. Каб патрапіць у «яблычак», стралкі выконвалі тры пробныя і пяць заліковых выстралаў.

З першай хвіліны і да апошняй у ціры прысутнічалі адначасова рызыка і хваляванне. Кожны стралок быў настроены на перамогу. Дакладнасць прадэманстравалі многія ўдзельнікі, але канчатковы вынік складаўся з агульнай сумы ачкоў. Агульнакамандныя месцы па выніках спаборніцтваў размеркаваліся наступным чынам. Запаветная перамога ў прадстаўнікоў СШ №2 г. Капыля. Сярэбранымі прызёрамі сталі стралкі са Слабадакучынскай СШ і бронзавымі — з цэнтральнай раённай бальніцы.

Асабістыя месцы вызначаліся асобна сярод мужчын і жанчын, па найбольшай суме ачкоў. Пераможцамі тут сталі: Аляксандр Шакун з вынікам 46 ачкоў і Кацярына Князюк (39 ачкоў) з СШ №2 г. Капыля. На другім месцы прадстаўнікі ЖКГ Аляксей Сяргееў (асабісты залік, 34 ачкі) і Алена Пацэнкер (31 ачко). Тройку лідараў замыкаюць Віталь Лукша (20 ачкоў) з Капыльскай ЦРБ і Аліна Машырына (25) з Капыльскага дзяржаўнага каледжа.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *