Основные работы по благоустройству Семежевского сельсовета проводились в д. Чирвоная Дубрава

Важное Общество

На тэрыторыі Семежаўскага сельсавета ў в. Чырвоная Дубрава за кошт бюджэтных сродкаў  захавана, распрацавана і ўключана ў севаабарот 10 пустуючых участкаў: 6 – па вул. Макраны і 4 – па вул. Селішча.

З дапамогай тэхнікі і рабочых раёна электрычных сетак па вул. Маёвай у гэтым жа населеным пункце высеклі кустарнікі.

Як паведаміла старшыня Семежаўскага сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна, на дадзены момант працягваецца добраўпарадкаванне грамадзянскіх могілак па вул. Падмажжа ў Семежаве. З дапамогай будаўнічай брыгады мясцовай гаспадаркі і альпіністаў ідзе спілоўванне дрэў. Будуць устаноўлены 74 метры жалезабетоннай агароджы.

У Чырвонай Дубраве пэўная ўвага надаецца абкошванню тэрыторый, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць. На адным з пустуючых участкаў, які нельга ўключыць у севаабарот, у хукім часе з’явіцца пасадка з сосен.

Працягваюца работы па навядзенні парадку ў Філіпавічах: на гэты раз ідзе спілоўванне дрэў на могілках.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *