ОАО «Пионер-Агро» первым на Копыльщине завершило уборку

Галоўныя падзеі

Словы вялікай удзячнасці адрасую працаўнікам ААТ “Піянер-Агра”, якія першымі ў раёне завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. З кожнага гектара атрымана па 53,7 цэнтнера. Намалочана 7789 тон збажыны новага ўраджаю. Сельгаспрадпрыемства першым выканала дзяржзаказ па здачы піваварнага ячменю, поўнасцю справілася са здачай харчовай пшаніцы.

Асновай поспеху стала высокая арганізацыя работ, добрасумленная праца ўсіх работнікаў гаспадаркі, адказнасць за даручаную справу дзяржаўнай важнасці.

Вялікі дзякуй усім, хто шчыраваў на хлебнай ніве. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, аптымізму, поспехаў у працы на карысць Бацькаўшчыны.

Анатоль ЖДАНЕНЯ,

старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *