Навіны раёна

Новости


  • У ходзе падрыхтоўкі сістэм газазабеспячэння горада і раёна да працы ў асенне-зімовы перыяд 2011—2011 гг. работнікамі цэха прыроднага і звадкаванага газу выканана комплекснае прыборнае даследаванне 2,5 км падземных газаправодаў, абследавана і адрамантавана 46 газавых уводаў у жылыя дамы з тэрмінам эксплуатацыі больш за 20 гадоў.
  • Супрацоўнікі райспажыўтаварыства з пачатку года прынялі ўдзел у 147 мерапрыемствах (кірмашы, выставы, распрадажы па зніжаных цэнах, акцыі) і дадаткова атрымалі звыш 500 млн рублёў.
  • УАЗ “Капыльская ЦРБ” папоўнілася маладымі кадрамі: хірургам, фтызіятрам, трыма тэрапеўтамі, фельдшарам на Праснакоўскім ФАПе, медыцынскімі сёстрамі ў ЦРБ і ў Старыцкай участковай бальніцы. Павінны таксама прыехаць урачы нарколаг і стаматолаг.
  • Пачалося спільванне старых таполяў па дарозе ў напрамку вёскі Доктаравічы. Гэта праводзіцца, каб стварыць бяспечныя ўмовы руху для вадзіцеляў і пешаходаў.
  • З 1 жніўня адкрыта паляванне на цецерава ў светлы час сутак, без абмежавання ўзросту і полу птушкі. Дазвол дадзены да 30 лістапада ўключна.
  • Капыльскай раённай арганізацыйнай структурай ДТСААФ у гэтым годзе падрыхтавана 136 вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорыі “В”, “СЕ”.
  • 13 жніўня на ІV Міжнародным фестывалі нацыянальнай кухні “Мотальскія ўдалухі”, які адбудзецца ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, гонар Мішчыны будуць  адстойваць капыляне – удзельнікі клубных аб’яднанняў Лоцвінскага СДК, Песачанскага і Семежаўскага ЦКіВЧ.
  • Упраўленне райсельгасхарчу прыняло справаздачу сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны аб выніках работы за ліпень 2011 года (ф-24).

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *