Бягучы навучальны год для маладога спецыяліста Таццяны Гапановіч адкрыўся новымі фарбамі і яркімі ўражаннямі

Актуально Образование

Дзяўчына па размеркаванні прыбыла ў Грозаўскі д/с — СШ настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

■ У Таццяны Гапановіч вялікая адказнасць — вучыць дзяцей

Варта адзначыць, што малады спецыяліст вельмі добра вучылася ў Пацейкаўскай СШ, удзельнічала ў розных раённых і абласных алімпіядах, займаючы першыя месцы. Таксама Таццяна з чырвоным дыпломам скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Любоў да роднай мовы ў маладога педагога была заўсёды. Яшчэ са школьнай парты яна цвёрда і ўпэўнена вырашыла звязаць сваё жыццё з беларускай мовай. Менавіта так яна і прыйшла ў педагагічную сферу.

– Першапачаткова думкі застацца і працаваць у сталіцы былі, – дзеліцца малады спецыяліст. – Але нікуды не знікае памяць пра тых педагогаў, якія заклалі ў мяне тое ядро ведаў, што мне вельмі спатрэбіліся. Мой класны кіраўнік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Пацейкаўскай СШ Ірына Леанідаўна Кандрукевіч, падштурхнула да выбару маёй будучай прафесіі. І я ёй за гэта ўдзячна – зараз я таксама настаўніца. Мая задача не з простых, на мне вялікая адказнасць вучыць дзяцей, даваць ім веды.

У Грозаўскім д/с – СШ Таццяна Гапановіч выкладае ў 7-11 класах і ўжо з першых дзён актыўна ўлілася ў працоўны працэс.

– Значным для мяне было і тое, як прыме калектыў, – працягвае суразмоўца. – Прыемна, што сустрэлі сардэчна і ветліва. Бо атмасферу ў педагагічным калектыве лічу важнай. Падтрымка, парады, добрыя словы – гэта неабходна. Вельмі шмат планаў і ідэй для таго, каб данесці вучням важнасць і каштоўнасць беларускай мовы. Настаўнік спрадвеку адкрывае дарогу ў свет новых ведаў, уменняў і навыкаў, таму зараз у мяне такая мэта.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *