Делегация Копыльского района приняла участие в праздничных мероприятиях на «Линии Сталина»

2022 - Год исторической памяти Важное Общество

Дэлегацыя Капыльскага раёна прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах да Дня народнага адзінства і Года гістарычнай памяці, што прайшлі на гісторыка-культурным комплексе  «Лінія Сталіна».

Дзень народнага адзінства адзначылі яскрава і маштабна па ўсёй краіне. «Лінія Сталіна» – гэта яшчэ адна кропка прыцягнення беларусаў і сапраўдных патрыётаў. І калі на іншых лакацыях больш гавораць пра гісторыю, то тут што называецца ўсё можна ўбачыць на свае вочы. Рэканструкцыя падзей 39-га года – разыначка!

Гістарычны фестываль пад адкрытым небам аб’яднаў розныя пакаленні. Сонечнае надвор’е стала яшчэ адным бонусам для гасцей. І месца для экскурсу ў гісторыю – прыдатнае. Працавалі тэматычныя пляцоўкі, інтэрактыўна-забаўляльныя зоны, экскурсіі, гасцей радавала насычаная канцэртная праграма.

А рэканструктары паспрабавалі ўзнавіць усё да дробязей. Тэхніка, абмундзіраванне і іншая атрыбутыка – быццам у тую вызначальную восень. Калі нарэшце спраўдзілася мара народа – заходнія і ўсходнія беларускія землі аб’яднаны ў адной рэспубліцы. Ваенныя дзеянні былі адноўлены вельмі рэалістычна. Гукі стральбы, выбухі, клубы дыму з сапраўдным попелам… Гэта яшчэ раз нам нагадала, якая далікатная грань паміж мірам і вайной…

Рэканструкцыя вызваленчага паходу – цэнтральны эпізод святкавання Дня народнага адзінства на «Лініі Сталіна», але не адзіны. Праграма сапраўды насычаная. Пошук узрыўчаткі, людзей – паказальны майстар-клас чатырохногіх спецыялістаў Алмаза і Харві нікога не пакінуў абыякавым. Для наведвальнікаў працавалі інтэрактыўныя зоны, дзе кожны мог праверыць узровень фізпадрыхтоўкі і нават здаць нарматыў ГТА. І, безумоўна, зрабіць пару выстралаў.

Па традыцыі гасцей комплексу частавалі салдацкай кашай. Многія прыехалі сем’ямі, каб перадаць сваім дзецям нашу гісторыю. Праз дзесяцігоддзі, але ўжо ў суверэннай Беларусі, гэты святочны дзень аб’ядноўвае ўсё больш людзей, якія ўсёй душой за адзінства краіны.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.