Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик провел очередной прием граждан

Актуально Общество

На чарговы прыём грамадзян да старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка звярнуліся тры чалавекі. Як звычайна, пытанні пераважна жыццёва-бытавыя.

Жыхарка дома №3 па вул. Цімкавіцкай у Капылі са сваёй праблемай кіраўніка раёна знаёміць ужо ў другі раз. Справа ў тым, што калі адключаецца электраэнергія, то ў яе кватэры прападае гарачае водазабеспячэнне, нават калі пастаўкі электрычнасці аднаўляюцца. Здаецца, работнікі жыллёва-камунальнай службы ўхілялі няспраўнасці, аднак праблема канчаткова не вырашана.

■ Сяргей Пілішчык ( у цэнтры) вядзе прыём грамадзян

— Вельмі добра разумею заяўніцу, — падкрэсліў Сяргей Пілішчык. — Яна, як і ўсе яе суседзі, хоча нармальна карыстацца гарачай вадой. Таму даю даручэнне жыллёва-камунальнай гаспадарцы зрабіць усё магчымае для вырашэння праблемы. Тэрмін — два тыдні. Праз гэты час мы Святлану Францаўну зноў запросім на прыём.

Жыхарка новага мікрараёна Капыля, што размясціўся побач з вул. Нясвіжскай, занепакоена правядзеннем тэлефоннай сувязі. Як запэўнілі ў Капыльскім участку «Белтэлекама», работы былі запланаваны на трэці квартал. Як выхад са становішча заяўніцы прапанавалі ўстанавіць бесправадны тэлефон і скарыстацца паслугай эфірнай «ZALA».

Пытанні, з якімі звярнуўся жыхар в. Калодзезнае, вельмі добра знаёмыя, бо не ўпершыню ўзнімаюцца падчас прыёмаў і прамых ліній, што праводзіць кіраўніцтва раёна. Гэта добраўпарадкаванне крынічкі ля вадаёма ў в. Багушы, навядзенне парадку на могілках у Калодзезным і рамонт вул. Цэнтральнай у гэтым жа населеным пункце. І хаця яны перыядычна вырашаюцца, аднак гэта не задавальняе заяўніка. Будзе праведзена праверка і адказы дашлюць адрасату.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.