Раман Марукін: свядомы грамадзянін нацыі— чалавек, які ведае гісторыю сваёй краіны

Общество

Вучань гімназіі № 1 г. Капыля Раман Марукін:

— Я лічу, што свядомы грамадзянін нацыі— чалавек, які ведае гісторыю сваёй краіны, не забываецца на сваю мову і культуру сваёй Бацькаўшчыны.

Падчас відэалекцыі я пачуў шмат думак і меркаванняў, але больш за ўсё ў сэрцы адгукнулася прамова навучэнца Віцебскага кадэцкага вучылішча Захара Аўчыннікаў, які наважна, хоць і з хваляваннем, але выступіў па-беларуску і заклікаў ганарыцца беларускім. Ён сумленна адказаў на пытанне Другой Сусветнай вайны: «Перамозе радаваліся ўсе, усе змагаліся, усе былі разам, а цяпер мы зноў ідзём невядома куды». І Савецкага Саюза: «Савецкі Саюз — яшчэ больш супярэчлівая з’ява. Таму што Савецкі Саюз вельмі шмат зрабіў для Беларусі, наша прамысловасць — гэта аснова. Але, на жаль, вельмі многа было і памылак у Савецкім Саюзе, і яны прывялі да развалу. Вось ў мяне, напрыклад, па матчынай лініі ёсць людзі рэпрэсаваныя, раскулачаныя. Я ж ведаю, як яны жылі. Яны проста многа працавалі, таму жылі даволі добра». Хочацца спадзявацца, што ў Беларусі будзе з’яўляцца ўсё больш людзей, як гэты чалавек— адданых Беларушчыне, гатовых дбаць пра сваё.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.