Народны майстар Беларусі Таццяна Волкава выткала рушнік да фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу»

Актуально Вытокі. Крок да Алімпу Культура

Спартыўныя, культурна-гістарычныя, мастацкія традыцыі нашай Беларусі маюць вытокі — плыні, з якіх складаецца наш нацыянальны код, што аб’ядноўвае нас у народ, які цэніць, паважае і захоўвае сваю самабытнасць.

Багата Капыльшчына на таленавітых людзей, традыцыі і рамёствы. Раённы цэнтр ткацтва плённа захоўвае ткацкія традыцыі, вывучае іх і дапамагае застацца ім «жывымі». Тканыя рэчы — своеасаблівыя энцыклапедыі жыцця нашых продкаў. Узоры на вырабах можна навучыцца «чытаць», і тады даведаешся, пра што думалі, аб чым марылі ў старажытнасці пакаленні беларусаў і што хацелі б расказаць нам, сваім нашчадкам. Вось і на гэтым рушніку, які выткала народны майстар Беларусі Таццяна Волкава, закладзена добразычлівае пасланне для Вас, хто памятае свае ВЫТОКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.