Общественная приемная продолжает работать в Копыльском райисполкоме

Актуально Общество

Грамадская прыёмная, якая працуе ў кабінеце №18 райвыканкама, дазваляе жыхарам Капыльшчыны ўзняць актуальныя пытанні на ўзроўні органаў мясцовай улады.

прыём грамадзян 9 жніўня правялі старшыня раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ніна Жук і старшыня раённай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Андрэй Лятчэня (на здымку).

— Не ва ўсіх ёсць магчымасць прыехаць у горад для вырашэння якіх-небудзь пытанняў, — гаворыць Ніна Жук. — Для гэтага ў грамадскай прыёмнай ёсць нумар тэлефона 50-0-91, куды таксама можна патэлефанаваць. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый уважліва выслухаюць і запішуць прапановы альбо адразу дадуць кваліфікаваную кансультацыю.

— Пераважна да нас звяртаюцца людзі з нейкімі ўласнымі праблемамі, выказваюць прапановы па добраўпарадкаванні горада, удасканаленні работы некаторых структур, — дадаў Андрэй Лятчэня.

Адзначым, што грамадская прыёмная працуе з 11.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Наступны прыём адбудзецца 23 жніўня 2022 года.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.