Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик провел очередной прием граждан

Актуально Общество

Падчас чарговага прыёму старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык разгледзеў тры звароты грамадзян.

Напрыклад, жыхарку аг. Лядна Слуцкага раёна непакоіць стан могілак у аг. Грозава, дзе пахаваны яе родныя і блізкія людзі. Яно часткова агароджана, у некаторых месцах зарасло хмызняком, да магіл цяжка дабрацца.

— Мае бацькі былі паважанымі людьмі ў Грозаве, — расказвае Нэла Уладзіміраўна. — Бацька быў на франтах Вялікай Айчыннай і ў партызанах. Хацелася б, каб месца, дзе яны знайшлі вечны спачын, было дагледжана. Наконт добраўпарадкавання самога пахавання мы ўжо дамовіліся з майстрам. А вось навокал… Калі патрэбны грошы, то мы ніколі не супраць унесці сваю долю.

Пытанне было пачута кіраўніком раёна і старшынёй Грозаўскага сельвыканкама Жаннай Скрыган. Сяргей Пілішчык запэўніў, што сам выедзе на месца і вывучыць праблему, вызначыць шляхі яе вырашэння, а мясцоваму сельвыканкаму парэкамендаваў правесці сход па дадзеным пытанні.

Зварот наконт пераразмеркавання маладога спецыяліста разгледжана ў ходзе прыёму і дадзены неабходныя тлумачэнні.

Адна з заяўніц выказала ўдзячнасць за тое, што Капыль сапраўды змяніўся да Дня беларускага пісьменства. Разам з тым выказала некаторыя заўвагі і прапановы. Усе яны разгледжаны падчас прыёму.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.