Депутат парламента Людмила Нижевич провела очередной прием граждан в Копыльском районе

Актуально Общество

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч чарговы прыём правяла ў Пацейкаўскім сельвыканкаме. Спачатку дэпутат разгледзела скаргу наконт абкошвання і навядзення парадку на грамадзянскіх могілках, з якой папярэдне звярнуліся жыхары в. Какорычы. Як запэўніў старшыня Пацейкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Цвірко, пытанне будзе вырашана ў бліжэйшы час.

■ Людміла Ніжэвіч (справа) выслухвае праблемы жыхаркі в. Чырвоная Дубрава

На прыём да парламентарыя прыехала і жыхарка в. Чырвоная Дубрава. Яна хацела б замест літоўскага атрымаць грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Вырашана, што дапамогу ў афармленні дакументаў заяўніцы акажуць спецыялісты сельвыканкама па яе месцы жыхарства.

— Асабісты прыём — гэта магчымасць для дыялогу з людзьмі, — падкрэсліла Людміла Ніжэвіч. — Гэта вельмі важная сфера дзейнасці ўсяго дэпутацкага корпуса, якая дазваляе больш аб’ектыўна ацэньваць сітуацыю, што складаецца ў рэгіёнах. Вынік сённяшняга прыёму сведчыць, што людзі больш звяртаюцца па асабістых пытаннях. А калі на прыёме пераважаюць асабістыя пытанні, то працу мясцовых улад можна расцэньваць станоўча. Бо праблем, якія хвалююць шырокае кола людзей, няма. Гэта важна.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.