Литературный музей К. Чорного
Цімкавіцкія вытокі
20 чэрвеня ў Цімкавічах Капыльскага раёна адбудзецца V літаратурна-музычны фестываль «Цімкавіцкія вытокі», прысвечаны дню нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.
Свята ладзіцца ў філіяле «Літаратурны музей Кузьмы Чорнага» і на прылягаючых тэрыторыях сумесна з Капыльскім райвыканкамам і ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Пачатак: 16:00.
На галоўнай сцэне выступяць народны сямейны ансамбль «Жывіца» з Пухавіцкага раёна, артыстка беларускай эстрады Святлана Шыманская, гурт «DVOE», а таксама творчыя калектывы Капыльшчыны.
Гасцей чакаюць сустрэчы з вядомымі і маладымі пісьменнікамі, музейныя квэсты і квізы, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых.
Таксама на свяце будуць працаваць выставы-продажы майстроў народнай творчасці, выставы сельскагаспадарчых арганізацый Капыльскага раёна з дэгустацыяй страў беларускай кухні, кропкі грамадскага харчавання.