Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик провел очередной прием граждан

Актуально Общество

Папулярнай формай работы з насельніцтвам, якая дазваляе даведацца патрэбы, актуальныя праблемы, гарачыя пытанні людзей, у нашым раёне з’яўляюцца прыёмы грамадзян старшынёй раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Пілішчыкам. На чарговы з іх да кіраўніка раёна звярнуліся тры чалавекі.

■ Сяргей Пілішчык (злева) вядзе прыём грамадзян

Жыхарка дома №3 па вул. Цімкавіцкай у Капылі сустракаецца з праблемай гарачага водазабеспячэння.

— Справа ў тым, што ўжо амаль на працягу двух гадоў, калі ўзнікаюць перабоі з вадой ці электраэнергіяй, у нашай кватэры прападае гарачая вада, — падзялілася заяўніца. — З’яўляецца яна толькі пасля выкліку сантэхніка, які праводзіць аднаўленчыя работы.

Сяргей Пілішчык даручыў разабрацца з гэтым пытаннем жыллёва-камунальнай службе.

Мэтазгоднасць просьбы жыхара в. Праснакі аб спілоўванні дрэў ля мясцовых могілак будзе разгледжана з выездам на месца.

А вось пытанне аб набыцці фермерскай гаспадаркай пабудовы ў в. Смалічы таксама патрабуе дадатковага вывучэння.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.