Председатель Копыльского райисполкома провел очередной прием граждан

Актуально Общество

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык правёў чарговы прыём грамадзян на выездзе. на гэты раз  — у адміністрацыйным будынку ААТ «Піянер-Агра».

Да кіраўніка раёна паступілі два звароты. Першы з іх — па тэлефоне. Жыхар вул. Маладзёжнай у аг. Мажа скардзіўся на няякаснае правядзенне работ па рамонце даху ў адным з дамоў. Прайшлі дажджы, і назіраецца працяканне. Як запэўніў Сяргей Міхайлавіч, на месца выедзе камісія, якая правя-дзе абследаванне даху. Таксама камісія ўпраўлення капітальнага будаўніцтва дасць заключэнне, ці варта ў доме заяўніка праводзіць капітальны рамонт.

З папярэдне ўзгаданага населенага пункта і з той жа вуліцы паступіла пытанне наконт рамонту дарожнага пакрыцця. Вядома ж, пракладка асфальту патрабуе вялікіх фінансавых затрат, таму пакрыццё будзе прыведзена ў належны стан іншым спосабам.

— На рэспубліканскім семінары-нарадзе па актуалізацыі метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні значнае месца займала пытанне работы са зваротамі грама-дзян, — падкрэсліў Сяргей Пілішчык. — Сапраўды, было адзначана, што работа з насельніцтвам — першачарговая задача, якая стаіць перад дзяржавай. На форуме ўзняты пытанні эфектыўнай зваротнай сувязі і даверлівага дыялогу ўлады з людзьмі. Адзначу, што ў нашым раёне гэта работа наладжана належным чынам, але тым не менш мы яе будзем удасканальваць у адпаведнасці з апошнімі патрабаваннямі.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.