Депутат парламента Людмила Нижевич провела очередной прием граждан в Копыльском районе

Актуально Общество

Менавіта з такім пытаннем да Людмілы Ніжэвіч, старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах, звярнуліся два заяўнікі падчас выязнога прыёму грамадзян, які праходзіў у Слабадакучынскай СШ.

■ Да Людмілы Ніжэвіч ад імя жыхароў вул. Будаўнікоў звярнуўся Леанід Краўчанка

Абодва — жыхары вёскі Слабада-Кучынка. Яны скардзіліся на дрэнны стан дарожнага пакрыцця вуліц Будаўнікоў і Кастрычніцкай і прасілі дапамагчы ў яго рамонце.

Старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева, якія прымалі ўдзел у прыёме, паведамілі, што добра знаёмы з праблемай і робяць усе захады, каб яе станоўча вырашыць.

— Кожны прыём або прамая тэлефонная лінія — гэта магчымасць выявіць сістэмныя праблемы і аказаць дапамогу тым нашым суайчыннікам, каму яна сапраўды неабходная, — падкрэсліла Людміла Ніжэвіч. — Кожны зварот, які паступіў, знаходзіцца на кантролі, а адпаведныя даручэнні накіроўваюцца ў профільныя інстанцыі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.