Депутат парламента Людмила Нижевич посетила Копыльский государственный колледж

Актуально Общество

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч рабоце ў акрузе надае не меншае значэнне, чым заканатворчай дзейнасці ў парламенце.

Вось і нядаўна яна пабывала ў аграгарадку Мажа, дзе ў ходзе прыёму грамадзян пагутарыла з калектывам Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Сустрэча парламентарыя з людзьмі прайшла ў пашыраным фармаце – пры ўдзеле старшыні Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк і старшыні Капыльскага сельвыканкама Вольгі Купрыенкі.

■ Людміле Ніжэвіч пра ўмовы сучаснага навучання расказвае Анатоль Пяткевіч

Госці пазнаёміліся з выставамі, умовамі навучання і быту навучэнцаў. Цікавым стала абмеркаванне некаторых палажэнняў абноўленага «Кодэкса аб адукацыі».

Дырэктар каледжа Анатоль Пяткевіч пазнаёміў з днём сённяшнім. У прыватнасці, колькасць навучэнцаў павялічылася з 500 да 517. Расказаў пра дзейнасць абласнога рэсурснага цэнтра, пра ўдзел у разнастайных рэспубліканскіх і міжнародных праектах і, вядома ж, пра рэалізацыю экапраекта «Мядовая заімка».

Парламентарыі зацікаўлены ў падтрыманні пастаяннай зваротнай сувязі са сваімі выбаршчыкамі, падкрэсліла Людміла Ніжэвіч. Часта выказаныя людзьмі прапановы і ініцыятывы знаходзяць увасабленне ў рэальных законах.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.