В районном центре традиционной культуры прошел мастер-класс по изготовлению пасхальных сувениров

Важное Культура

Напярэдадні самага любімага і ўшанаванага ўсімі свята праваслаўных хрысціян — Вялікадня — у раённым цэнтры традыцыйнай культуры прайшоў майстар-клас па вырабе велікодных сувеніраў з саломкі.

Прысутныя з задавальненнем выконвалі работы і атрымлівалі адпаведныя навыкі ў тэхніцы пляцення. Майстэрству навучала настаўнік Цімкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў, майстар народнага клуба «Скарбонка» Алена Бельская. Вырабы, створаныя сваімі рукамі, сталі падарункам да свята.

■ Над стварэннем сувеніраў з саломкі працуюць Бернарда Леаненка і Дзіна Брыль

— Самае галоўнае, — адзначае Алена Сяргееўна, —  што на нашым майстар-класе ўмельцы могуць навучыцца дарыць радасць родным і блізкім падарункамі, зробленымі сваімі рукамі. А радасць — і ёсць тое самае галоўнае, што павінна суправаджаць любое свята, і асабліва  Вялікдзень!

Таццяна БОХАН    



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *