«С праздником веры и добра!» Католические верующие отмечают Пасху

Актуально Общество

Хрыстос Уваскрос! Алелюя!

У святы Уваскрасення Пана з адноўленай верай і глыбокай удзячнасцю схіляемся над таямніцай бязмежнай Божай любові.

З любові да нас Езус Хрыстус, сапраўдны Бог і сапраўдны Чалавек, узяў на сябе грахі цэлага свету, каб усіх усыноўленых дзяцей Божых раз і назаўсёды з’яднаць з Айцом, багатым на ласку і міласэрнасць, а праз гэта адкрыць дарогу да вечнага жыцця.

Сёлетнія Велікодныя святы перажываем у асаблівай атмасферы. Як ніколі раней, адчуваем сябе членамі адной вялікай сям’і, сёння настолькі дасведчанай, прыгнечанай і сумнай у балючым сутыкненні з таямніцай цярпення і смерці. Мы бачым свет, які ўсё лепш усведамляе ўласную крохкасць, пагружаны ў вялікі страх, шакіраваны сваім бяссіллем і няўпэўнены ў заўтрашнім дні. Усяму чалавецтву, якое прагне надзеі і спакою, мы, хрысціяне, абвяшчаем цудоўнае пасланне: Хрыстос уваскрос – раз і назаўсёды перамог зло, грэх і смерць.

Праўда Вялікага Дня не належыць мінуламу – яна ўсё яшчэ актуальная, нястомна прамаўляе да нас, дазваляе глядзець і на ход людской гісторыі, і на наша ўласнае жыццё з новай, Божай перспектывы. Уваскрасенне Хрыста перамяняе змрок смерці ў світанак жыцця, слёзы роспачы – ва ўсмешку надзеі, страх і няўпэўненасць – у глыбокі супакой сэрца, узмоцненага ласкай.

У Велікодныя святы жадаю кожнаму з вас, дарагія Браты і Сёстры, асабістай сустрэчы з уваскрослым Хрыстом. Няхай плёнам гэтай сустрэчы бу-дзе моцная вера ў тое, што Збаўца сапраўды жывы і заўсёды побач. Няхай Яго шчодрае  благаслаўленне спадарожнічае нам кожны дзень. Вясёлага Алелюя!

Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА,

пробашч парафіі святых Пятра і Паўла

 

ПАВАЖАНЫЯ ЗЕМЛЯКІ, ВЕРНІКІ КАТАЛІЦКАЙ КАНФЕСІІ І ЎСЕ ХРЫСЦІЯНЕ, ЯКІЯ АДЗНАЧАЦЬ САМАЕ ВЯЛІКАЕ СВЯТА ЗАЎТРА!

Ад усёй душы віншую вас са Светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым. Вялікдзень для ўсяго хрысціянскага свету – сімвал трыумфу веры, жыцця і справядлівасці.

З году ў год у гэтыя радасныя дні ствараецца адмысловы настрой надыхо-дзячага цуду. Мы пераацэньваем свае ўчынкі, дзелімся цяплом міласэрнасці з людзьмі вакол нас, клапоцімся пра тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі.

Шмат стагоддзяў традыцыі сілкуюць душу беларускага народа збаўчымі ісцінамі хрысціянства, дапамагаюць захаваць нашы бясцэнныя скарбы: любоў да роднай зямлі, талерантнасць, мудрасць і сілу адзінства.

Няхай незвычайны духоўны ўздым гэтага свята дапаможа нам у добрых справах, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце.

Людміла НІЖЭВІЧ,

старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

*  *  *

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ КАПЫЛЬШЧЫНЫ, ЯКІЯ ЗАЎТРА БУДУЦЬ СВЯТКАВАЦЬ УВАСКРАСЕННЕ ХРЫСТОВА!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам, якое абуджае самыя светлыя жаданні ў сэрцах хрысціян, заклікае задумацца аб прызначэнні чалавека, яго місіі на зямлі, дапамагае тварыць добрыя справы і быць міласэрным. Свята Вялікадня ўмацоўвае веру ў перамогу дабра і справядлівасці, сімвалізуе любоў і згоду, аб’ядноўвае ўсіх  на аснове традыцыйных духоўных каштоўнасцей, абуджае імкненне жыць па сумленні. Сёння, як і тысячы гадоў таму, традыцыі хрысціянства  з’яўляюцца маральным арыенцірам, невычэрпнай крыніцай дабрыні, сцвярджаюць стваральныя ідэі братэрства, чалавекалюбства, урачыстасці праўды.

Няхай радасць свята напоўніць вашы дамы ўзаемаразуменнем, згодай і святлом, сагрэе сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі. Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, дабра, шчасця, цудоўнага настрою!

Капыльскі  раённы выканаўчы камітэт

Капыльскі раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *