У каталіцкім касцёле распачалася Вербная (Пальмовая) нядзеля, якая адкрыла Вялікі тыдзень за пяць дзён да ўкрыжавання Хрыста і за тыдзень да Вялікадня.
Католікі Беларусі адзначылі гэтую святочную дату. Не сталі выключэннем і жыхары, а таксама госці Капыля, што прыйшлі да касцёла святых Пятра і Паўла.
У пачатку набажэнства пробашч парафіі Андрэй Калядка (на здымку) на вуліцы асвяціў вярбовыя галінкі вернікаў — іх у гэты дзень сабралася шмат. Пасля ў самім касцёле прадоўжылася святая Імша.
Павел ШЭІН