В Копыльском районе проводится комплекс мероприятий по обеспечению сохранности товарно-материальных ценностей в АПК

Актуально Общество

У пачатку пасяўной кампаніі на тэрыторыі Капыльскага раёна праводзіцца комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на аб’ектах аграпрамысловага комплексу.

Днямі супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, аховы грамадскага правапарадку і Дзяржаўтаінспекцыі райаддзела ўнутраных спраў сумесна з прадстаўнікамі ўпраўлення райсельгасхарчу райвыканкама абследавалі ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна. Маніторынг праходзіў у мэтах забеспячэння якаснага правядзення сельскагаспадарчых работ, прадухілення злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельгасарганізацый, выяўлення фактаў безгаспадарлівасці і бяздзеяння службовых асоб, адказных за функцыянаванне прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу.

Як паведаміў кіраўнік адной з груп, оперупаўнаважаны Ілля Браўко, асаблівая ўвага супрацоўнікамі БЭЗ надавалася працаздольнасці сельскагаспадарчай тэхнікі, часу яе знаходжання ў рамонце, зверцы яе фактычнай наяўнасці і ўстанаўленні фактаў безгаспадарлівасці.

Па словах начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Юрыя Сапешкі, прадстаўнікі іх падраздзялення ажыццяўлялі агляд тэрыторыі машынна-трактарных двароў сельскагаспадарчых арганізацый, складскіх памяшканняў, праводзіўся маніторынг арганізацыі вартавой аховы, стану асвятлення тэрыторый, спраўнасці замкоў.

Разам з прадстаўнікамі БЭЗ і ААПП супрацоўнікі ДАІ правяралі парадак правядзення перадрэйсавага агляду вадзіцеляў. Дарэчы, як адзначыў начальнік АДАІ Віктар Борыс, па яго правядзенні ёсць заўвагі практычна ва ўсіх гаспадарках. Справа ў тым, што некаторая тэхніка, бывае, выходзіць з гаража ў пяць гадзін раніцы, а медагляд магчыма прайсці толькі ў сем.

Пад наглядам дзяржаўтаінспектараў была таксама тэхнічная аснашчанасць і праходжанне тэхагляду, наяўнасць у вадзіцеляў права кіравання транспартнымі сродкамі адпаведнай катэгорыі, забеспячэнне святлоадбівальнымі элементамі, правядзенне кантролю за станам вадзіцеляў і механізатараў, у тым ліку на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап’янення, спраўнасць алкатэстараў.

У перыяд правядзення маніторынгу не абышлося і без гутарак з работнікамі сельскагаспадарчых арганізацый па прадухіленні правапарушэнняў і злачынстваў у сферы аграпрамысловага комплексу.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *