Геноцид — преступление без срока давности

Важное Общество

Патрыятычная акцыя грамадска-палітычнага характару па тэме ўвекавечання памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны сабрала моладзь у раённым краязнаўчым музеі, дзе працуе часовая экспазіцыя «Генацыд — злачынства без тэрміну даўнасці».

Першымі наведвальнікамі выставы сталі навучэнцы 11-х класаў гімназіі № 1 г. Капыля, дзе ўсіх прывітаў запрошаны на мерапрыемства старшы памочнік пракурора Капыльскага раёна Аляксей Загорцаў. Ён адзначыў, што Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа, якая адбылася ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы ўспамінаем аб кожным горадзе і вёсцы, якія сталі ахвярамі злачынстваў замахаў з боку фашысцкіх захопнікаў.

Таксама Аляксей Рыгоравіч дадаў, што следчай групай, у склад якой уваходзяць і прадстаўнікі пракуратуры ўсёй рэспублікі, падчас папярэдняга расследавання ажыццяўляюцца допыты сведкаў і відавочцаў тых жудасных падзей, ваенных злачынстваў, якія мелі месца на тэрыторыі Капыльскага раёна і не толькі.

Навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Андрэй Лятчэня прадоўжыў экскурсію і дадаў, што для выставы ў музеі прадстаўлены дакументы пракуратурай Капыльскага раёна. Андрэй Мікалаевіч паведаміў, што ў гады вайны згодна з планам «Ост» нямецкія захопнікі планавалі пакінуць толькі 25 працэнтаў беларускага насельніцтва, а 75 – цалкам падлягала знішчэнню. На тэрыторыі Беларусі была створана вялізная сетка канцлагераў, якіх налічвалася каля 260, і каля 100 гета. З усёй Беларусі было сагнана ў рабства ў Германію больш за 380 тысяч насельніцтва, 749 чалавек з Капыльскага раёна. З нашага раёна 258 – вязняў канцлагераў, з іх 114 – непаўналетніх.

– Гэта нельга забыць, – кажа Андрэй Мікалаевіч. – Бо, захоўваючы памяць аб мінулым, мы закладваем трывалую аснову нашай сувязі з будучымі пакаленнямі, выхоўваем маладых людзей на прыкладзе іх прадзедаў і дзядоў у духу сапраўднага патрыятызму і павагі да Айчыны.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *