Страшно быть сиротой при живых родителях

Актуально Общество

Мяне вельмі хвалюе, што праблема сіроцтва i сёння, у XXI стагоддзі, надзвычай актуальная. Нягледзячы на ўсе меры, што прымаюцца дзяржавай, псеўдабацькоў, якім не патрэбны ўласныя дзеці, не становіцца менш.

А як шмат дзетак-cipoт пры жывых бацьках! Як гэта не па-чалавечы, калі ў маленькага грамадзяніна дарослыя адбіраюць спачатку маленства, затым юнацтва. I вельмі горка i балюча, што гэтая праблема яшчэ доўга будзе заставацца вострай: штогод у Беларусі без бацькоў застаюцца тысячы i тысячы дзетак. Нямала i cipoт з інвалідаў, гэтай катэгорыі яшчэ больш цяжка: для ix патрэбна больш грунтоўная рэабілітацыя.

Не сакрэт, што дзеці-сіроты ад самага пачатку з’яўляюцца цяжкімі дзецьмі, таму наладжванне ix побыту ў тым жа дзіцячым доме, наяўнасць добра абсталяваных месцаў для баўлення часу, момантаў псіхалагічнай разгрузкі i рэабілітацыі  з’яўляюцца галоўнай умовай ix карэкцьі i адаптацыі да жыцця, выпрацоўкі правільных арыенціраў на вечныя сямейныя каштоўнасці.  Дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без aneкi бацькоў, а значыць не атрымалі станоўчага вопыту сямейнага жыцця, не могуць заўтра стварыць здаровую паўнавартасную сям’ю. Яны часта паўтараюць лёс сваіх бацькоў, пазбаўляючыся ў будучым бацькоўскіх правоў, тым самым пашыраючы поле сацыяльнага сіроцтва. А гэта ж, канешне, уплывае на здароўе ўсяго нашага грамадства.

Вось i імкнуцца педагогі дзіцячых дамоў стварыць належныя ўмовы для кругласутачнага жыцця i быту непаўналетніх дзяцей, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы i маюць патрэбу ў рэабілітацыі.  І як добра, што сярод суайчыннікаў знаходзяцца мецэнаты, неабыякавыя людзі, якія аказваюць дзіцячым дамам i сацыяльным прытулкам дапамогу як у плане непасрэднага задавальнення патрэб дзяцей (набыццё адзення, абутку, прадметаў асабістай гігіены, бялізны, школьна-пісьмовых прадметаў, салодкіх падарункаў), так i тую, што скіравана на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы канкрэтнай установы (рамонт памяшканняў, набыццё мэблі). Я лічу, што менавіта сацыяльная абарона дзяцей-cipoт i дзяцей, якія засталіся без aneкi бацькоў — адна з найважнейшых задач не толькі дзяржавы, але i кожнага сумленнага грамадзяніна.

Канешне, стаць свабодным ад дзяцей, якіх нарадзіў, вельмі лёгка, а вось узяць абавязкі, клопаты пра маленькіх, як бачым, не кожнаму па сілах… Аднак не забывайце: выхоўваючы дзяцей, ты выхоўваеш самога сябе, сцвярджаеш сябе як Маці, Тата, Сям’я. А добрая сям’я – гэта сонейка. Няхай такіх сонейкаў у нашым жыцці ззяе як мага больш!

Канстанцін КАРНЯЛЮК, г. Віцебск



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *