«Капыльскія пацехі» запрашаюць

Праздник

Весела будзе ў суботу, 25 чэрвеня, у Капылі. Сюды збяруцца аматары гумару на ІV абласны фестываль «Капыльскія пацехі».

Пачнецца свята ў 10.30 прэзентацыяй часопіса «Вожык» (з нагоды яго 70-годдзя). А ў 11 гадзін адкрыюцца фестывальныя пляцоўкі ў цэнтры горада, на якіх выступяць калектывы не толькі Міншчыны, але і з Брэсцкай вобласці, і нават з Літвы. Да ўвагі капылян і гасцей будзе прапанавана шмат забаўляльных праграм, дзіцячых і спартыўных пляцовак. Будуць працаваць горад майстроў, гандаль сельгаспрадпрыемстваў, кафэ на свежым паветры. Таксама адбудзецца розыгрыш прызоў і дыскатэка.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *