Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик провел очередной прием граждан

Актуально Общество

Вырашэнню бытавых пытанняў быў прысвечаны чарговы прыём грамадзян, які праводзіць кожную другую і чацвёртую сераду месяца старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык.

Жыхарка дома № 4 па вул. Багдановіча ў Капылі Людміла Пятроўна ўзняла праблему з ацяпленнем кватэр у іх пад’ездзе. Добра, што надвор’е на працягу таго часу, калі былі перапады з цяплом, заставалася не вельмі халодным. Першыя заяўкі, якія паступалі ў службу ЖКГ, не выконваліся. Толькі праз некалькі дзён спецыялісты прыбылі на месца, каб ухіліць непаладкі, але і гэта было зроблена няякасна, таму перабоі заставаліся, асабліва ў кватэры заяўніцы. І вось жанчына была вымушана звярнуцца да кіраўніка раёна.

▪ Сяргей Пілішчык дапамагае Людміле Пятроўне вырашыць яе праблему

— Разумею, што Ваша праблема накіпела, — адказаў Сяргей Пілішчык. — Мне сорамна, што ў нас працуюць такія спецыялісты. Можна было выехаць на месца, пагаварыць, расказаць, якія меры прыняць, каб забяспечыць сябе цяплом. Абяцаю, што факт будзе разгледжаны, вінаватыя панясуць пакаранне, а Вам будзе дадзены падрабязны адказ.

— Вялікі дзякуй, што выслухалі і дапамаглі разабрацца ў праблеме, — сказала Людміла Пятроўна.

Другое пытанне было прынята старшынёй райвыканкама па тэлефоне. Датычылася яно вулічнага асвятлення каля дома заяўніцы па вул. Лясной у в. Станькі. Справа ў тым, што ліхтар устаноўлены, але ён не гарыць. Старшыні Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаілу Валуевічу даручана вывучыць сітуацыю з выездам на месца.

 

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *