Добрай традыцыяй стала пасадка дрэў, якая сёлета прайшла пад сімвалічнай назвай «Сад малітвы», у скверы газазабеспячэння ў гонар Дня беларускага пісьменства.
Старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і ўдзельнікі экспедыцыі “Дарога да Святыняў” пасадзілі малодзенькія дрэўцы. У рамках святкавання 28-й Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.
Усе ўдзельнікі з задавальненнем саджалі дрэўцы, якія акрапляліся святой вадой. Вакол іх падсыпалі зямлёй, узятай з усіх адрасоў на маршруце пяцідзённай экспедыцыі.
Наталля ДАВЫДЗЕНКА