Абрады Капыльшчыны былі прадстаўлены на свяце пісьменства

Важное Дзень беларускага пісьменства-2021 Культура

Асаблівай ўвагай гасцей і ўдзельнікаў свята карыстаўся вясельны абрад, які празентавалі Капыльскі раённы цэнтр традыцыйнай культуры і Капыльскі раённы краязнаўчы музей.

“Апекуны шчасця” – так называлася прадстаўленне, удзел у якім прынялі выкладчыкі і навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа.

— Асаблівай увагі вартыя вясельная сукенка маладой, уборы жаніха і сватоў, — расказвае дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло. – Усе яны пашыты ў 60-х гадах ХХ стагоддзя.

Старшыя навуковыя супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея Таццяна Варанцова і Андрэй Лятчэня расказалі пра тое, як праходзіў абрад вяселля на Капыльшчыне, пра легенду, дзе знайшло сваё адлюстраванне паходжанне назвы Капыль.

Побач была прадстаўлена яшчэ адна адметнасць Капыльшчыны – калядны абрад “Цары”, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *