Сімвалічнай падзеяй 5 верасня ў Капылі стала выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя і рарытэтных рэчаў

Актуально Год народнага адзінства Дзень беларускага пісьменства-2021 Общество

Яшчэ адной сімвалічнай падзеяй сёлетняга святкавання Дня беларускага пісьменства стала выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя і рарытэтных рэчаў.

Падзея была прысвечана Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і ўяўляла сабой прэзентацыю аўтарскага праекта лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава.

Кніга, куды ўвайшлі цікавыя фотаздымкі беларусаў 20-30 гадоў, была высока адзначана намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігарам Петрышэнкам.

— Гэта выданне павінна дапамагчы перш за ўсім настаўнікам выхоўваць сапраўднага патрыёта, — падкрэсліў Ігар Віктаравіч.

Тут жа вялікай цікавасцю карысталіся рэпрынтныя выданні газет і друкаваных лісткоў, якія выходзілі на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *