Адбылася прэзентацыя кнігі «Капыльшчына»

Актуально Дзень беларускага пісьменства-2021 Общество

Сёлетняе свята пісьменства багата на прэзентацыі. Адна з іх прасвечана кнізе «Капыльшчына».

Гэта ўнікальнае, прыгожае, ілюстраванае гісторыка-дакументальнае выданне, якое было выдадзена ў выдавецтве «Беларусь» ў 2021 годзе. А першае знаёмства з ёй прайшло ў знамянальны для нашага краю год, калі нам выпаў вялікі гонар прымаць Дзень беларускага пісьменства.

Старт стварэнню гэтага выдання быў дадзены яшчэ ў 2017 годзе, калі супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Слава працы” атрымалі заданне падрыхтаваць цікавую кнігу пра багатую гісторыю Капыльшчыны. І пачаўся плённы творчы працэс: пошук матэрыялаў і фотаздымкаў, вёрстка і вычытка. У выніку атрымаўся даведнік, матэрыял у якой быў змешчаны па раздзелам.

— У кнізе прыведзены гістарычныя падзеі, якія асвятляюць розныя бакі жыцця, нададзена шмат ўвагі персаналіям розных гадоў, — гаворыць яшчэ адзін удзельнік стварэння кнігі дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова. — У кожным раздзеле гэтай кнігі, у кожным слове, у кожным сказе — карпатлівая работа і супрацоўнікаў раённага краязнаўчага музея, і бібліятэкараў Капыльскай раённай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі.

Кніга “Капыльшчына” мае раздзелы, у кожным з якіх змешчаны цікавыя інфармацыя і фотаздымкі, большасць якіх зроблена карэспандэнтамі раёнкі. І ўвогуле атрымаўся цудоўны дапаможнік для тых, хто хоча ведаць больш пра родны край.

У прэзентацыі кнігі таксама прымалі ўдзел супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі і настаўнікі Дзіцячай школы мастацтваў.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *