На Копыльщину прибыла экспедиция с Благодатным огнем от Гроба Господня

Важное Год народнага адзінства Дзень беларускага пісьменства-2021 Общество

XXVIII Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга прыбыла на зямлю Капыльскую. Штогод акцыя збірае навукоўцаў, святароў і творчую інтэлігенцыю. Агульная працягласць маршрута складае 780 км.

Аляксандр Пачопка з Благадатным Агнём

Удзельнікі навукова-асветніцкай экспедыцыі здзяйсняюць паломніцтва з Загор’е-Сталовіцкім вобразам Пакрова Прасвятой Багародзіцы і нязгаснай лампадаю, у якой гарыць Жыватворны Агонь ад Гроба Гасподняга.

На мяжы Капыльскага і Уздзенскага раёнаў ўдзельнікаў сустракалі старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Іван Бабко гасцям уручыў каравай. Пасля чаго усе накіраваліся ў аграгарадок Цімкавічы. Гэта мястэчка славіцца шматлікімі вядомымі дзеячамі навукі і культуры, шмат гераічных падзей памятае гэта зямля.

Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Цімкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Алена Острыкава прывітала удзельнікаў экспедыцыі. Па традыцыі перадала мяшочак з цімкавіцкай зямлёй.

Пасля ўсе накіраваліся да помнікаў загінуўшых воінаў-пагранічнікаў, ахвярам фашысцкага гета, дзе прайшла ліція, якую правялі настаяцель храма Мікалая Цудатворца вёскі Вялікая Ухалода і храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Забашавічы Барысаўскага раёна Аляксандр Пачопка, клірык храма апостала Андрэя Першазванага горада Мінска Кірыл Гардун, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга ў г. Капылі іерэй Іоан Уханаў і настаяцель прыходу храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аг. Пясочнае іерэй Віталь Станкевіч.

Пасля ліціі адбыўся хрэсны ход да храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца, дзе прайшоў малебен, які правялі Аляксандр Пачопка, Іоан Уханаў, Кірыл Гаргун і Віталь Станкевіч.

З прывітальным словам Аляксандр Пачопка звярнуўся да прыхажан:

— Глыбокая вера нясе ў сабе духоўны свет у душы і сэрцы кожнага чалавека, у якога нараджаецца любоў да Бога і бліжняга. Пажадаю вам у святыя дні Успення Прачыстай Багародзіцы  духоўнага здароўя, здароўя цела і благадаці.

Пасля звароту да прыхажан адбылася перадача Жыватворнага агню, дзе кожны змог запаліць свечкі з Благадатным Агнем і памаліцца.

Ну і як заўсёды, па традыцыі, быў пасаджаны «Сад малітвы», дзе кожнае маладое дрэўца акраплялася асвечанай вадой і зямлёй з усіх адрасоў на маршрутах пяцідзённых экспедыцый.

Аляксандр Лапата-Загорскі дадаў:

— Паўнамоцным членам нашай дэлегацыі і куратарам з’яўляецца Аляксей Хлястоў, спявак, у Сынкавічах – пеўчы ў хоры. Ен першы раз у гэтым годзе у нашу экспедыцыю і хутка стаў сімвалам. У сваю чаргу хачу адзначыць, што у мяне незабыўныя уражанні ад Капыльскага раёна, таму што ў 2005 годзе, мы  ужо былі ў Капылі і саджалі «Сад малітвы», а іменна 11 яблыняк і сліўку.

Пасля пасадкі сада і сумеснага фатаздымка ўсе накіраваліся ў  Цімкавіцкую сярэднюю школу імя Кузьмы Чорнага, а пасля ў сельскі Дом культуры, дзе прайшлі духоўна-асветніцкія сустрэчы.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *